Воскресенье, 19.11.2017, 15:36
АНТИЛУКАШГлавная

Регистрация

Вход
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Мини-чат
Наш опрос
Где-бы вы хотели видеть Лукашенко?
Всего ответов: 41
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2011 » Июнь » 17 » Эксперт: Заявы Лукашэнкі прагучалі як супакойванне самога сябе
21:38
Эксперт: Заявы Лукашэнкі прагучалі як супакойванне самога сябе
Прэзідэнт пяць гадзінаў адказваў на пытанні беларускіх журналістаў. З-за таго што прэс-канферэнцыя выйшла за межы трох гадзінаў, «Першы канал Беларускага радыё» без папярэджання адмяніў шэсць праграмаў.

Пра непаслухмяны народ

Больш за ўсё ўвагі кіраўнік краіны надаў складанай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Лукашэнка паабяцаў, што праз некалькі месяцаў усё стабілізуецца, і пераконваў, што не трэба закупляць тавары на будучыню, а таксама забіраць уклады з банкаў. «Калі будзеце забіраць грошы з банкаў, пачнецца другі крызіс! – звярнуўся ён да народу. – Вы што, хочаце падарваць банкаўскую сістэму краіны? Вы не паслухалі мяне ў верасні–кастрычніку ў Лідзе. Мы гэта прадказвалі, але вы мяне не паслухалі. Тады я вам казаў: вы яшчэ трапіце ў гэтую пастку з доларамі і еўрамі. Не раю вам кідацца на гэтыя долары і еўры. Але вы не паслухаліся і пабеглі скупляць валюту».

Пра павышэнне коштаў

Прэзідэнт адзначыў, што трэба павышаць кошты паступова. «Мы цяпер спакойна павышаем кошты. Дзяржпрадпрыемствы нахіляем, прыватнікаў на гэта арыентуем. Так спакойненька мы будуем сваё жыццё», – пракаментаваў ён і дадаў, што не ёсць прыхільнікам таго, каб цэны на тавары заставаліся на адным месцы.

«Мы моцна залежым ад суседзяў, – паспрабаваў Лукашэнка растлумачыць прычыну крызісу ў Беларусі. – І мы вымушаныя даваць кошты на тавары такія ж, як у іх. Бо з Беларусі могуць цягнікамі тады павывозіць нашу танную прадукцыю!»

Пра звышактыўных пенсіянераў

Аднак росту заробкаў бліжэйшым часам не прагназуецца. Плануюць дапамагчы толькі незабяспечаным слаям насельніцтва. Пенсіянерам, напрыклад, у сярэднім даплацяць 180 тыс. руб. «Але як тут некаторыя пенсіянеры скардзяцца, што не могуць свіныя шыі купіць, як быццам у свінні іншых органаў няма... Цяпер і жаба ўжо, і пацук павылазілі, а калісьці іх з ураду павыганялі венікам, што... Тут некаторым на ліверную каўбасу не стае – вось каму трэба дапамагаць. Ці машыну ім трэба запраўляць на 2 мільёны рублёў! Калі ў нас такія актыўныя пенсіянеры, то ў іх будуць праблемы», – папярэдзіў Лукашэнка.

Аб прыватных прадпрымальніках

Рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Вячаслаў Хадасоўскі адзначыў, што апаненты Лукашэнкі прапаноўваюць перайсці да эфектыўных рэформаў у эканоміцы. І звярнуў увагу на тое, што ўлады не даюць патрэбнай свабоды бізнесу. «Калі прыйдзе прыватнік на «Беларуськалій», і там будзе рэнтабельнасць замест 80 % – 82 %, то мы няшмат здабудзем. Не трэба рабіць з прыватніка святую карову. Дзякуй богу, гіпермаркеты будаваліся па маім дазволе. І гэтыя бізнесоўцы цяпер мне абавязаныя. Мы просім іх: пацярпіце, не падымайце коштаў. А што было б, калі б я не ўмяшаўся, калі б дзяржава не рэгулявала гэтых пытанняў? Камусьці не падабаецца, але я так вырашыў. Маю права. Гэта не эканамічная тэорыя, але гэта абгрунтавана», – адказаў яму прэзідэнт.

Пра вінаватых ва... усім

Журналісты пацікавіліся, якія змены будуць на валютным рынку. Лукашэнка ў гэтым пытанні быў катэгарычны: «Валюты ў абменніках не будзе. Толькі калі яе нехта будзе здаваць. Прынамсі да 1 ліпеня, каб не падтрымліваць аўтамабільнага ажыятажу. Можна было 3100 рублёў трымаць курс, але мусяць быць мінімум 15 мільярдаў долараў запасы золатавалютныя. На сёння 3,5–5 мільярдаў у нас, калі ўсё сабраць. Я не мог рызыкаваць гэтымі грашыма».

Пытанні пра эканамічны крызіс выклікалі справядлівую цікавасць, ці панясуць урад і чыноўнікі пакаранне за свае дзеянні, ці чакаюцца адстаўкі. «У нас новы ўрад. Куды іх адстаўляць? – абурыўся кіраўнік дзяржавы. – Назавіце мне прозвішча, хто заўтра можа быць старшынёю праўлення Нацбанку ці прэм’ер-міністрам? Гэта рытарычнае пытанне. У нас не так шмат людзей, якія па калена зарытыя ў зямлю, якія ведаюць працу, – такіх людзей адзінкі. Тут яшчэ і асабісты аспект. Яны працуюць штодня. У іх жа ёсць дзеці, унукі… Давайце дамовімся так: ва ўсім вінаваты я. Вінавацьце ўва ўсім мяне. Мне не прывыкаць. Мяне і ў тэракце ў менскім метро абвінавачвалі. Маўляў, гэта я зрабіў, каб папіярыцца і адцягнуць увагу ад ажыятажу на тавары. Але піяр – гэта не галоўнае…»

Пра незалежную прэсу і сацыяльныя сеткі

У справе закрыцця газетаў «Народная Воля» і «Наша Ніва» Лукашэнка заявіў, што з гэтым мусіць разбірацца суд, назваўшы апошняе выданне «адмарожанаю прэсаю». І востра адрэагаваў на заклікі да рэвалюцыяў у сацыяльных сетках. Вось як кіраўнік краіны апісаў асноўны тыпаж сённяшняга рэвалюцыянера: «Гэта 16-гадовы пацан, які паліць, і як бервяно ў яго пад рукою дзяўчына, якая таксама паліць. Ну, гэта таксама нашыя людзі. Але яны не сябруюць з мазгамі, яны ў жыцці яшчэ нічога не бачылі. Мы будзем у гэта ўмешвацца. І я сказаў міністру МУС Куляшову: яшчэ адна акцыя «Стоп-бензін» – застанешся без пагонаў!»

Пра выбары і палітвязняў

«Хай Някляеў раскажа, чаму схаваўся пад коўдрай у бальніцы 19 снежня? Тыя хоць людзей на штурм павялі, а дзе ты быў? А сёння ён прыходзіць да тых, хто тупае, вершыкі пачытвае», – грымеў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі чарговы раз пераконваў прысутных у сваёй перамозе на выбарах: «Сёння ніхто не ставіць пад сумнеў вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Ніхто не ставіць пытанне пра легітымнасць».

Было закранутае і пытанне вызвалення палітвязняў: «Ды не будзем мы іх у гэтай турме трымаць. Вельмі дорага. […] Занадта гэта вялікі гонар для іх – апаганьваць турмы, там дастойныя людзі сядзяць».

Паводле прэзідэнта, за Плошчу асудзілі «не 180, у нас жа толькі тры чалавекі асуджаныя: Саннікаў, Вус і Статкевіч».

Эканамістка Ірына Урбан мяркуе, што прамова прэзідэнта была накіраваная на супакаенне самога сябе, свайго асяроддзя і асноўнага электарату Лукашэнкі. «Ён цыклічна паўтараў адное і тое ж: «жывіце спакойна», «слухайце мяне», «напішыце, што я маю рацыю». Але разам з тым ён не змог дакладна сфармуляваць, якім шляхам будзе ісці краіна ў гэты крызісны час. Што будзе з дырэктываю № 4, якую так праслаўлялі, а цяпер вось бізнесоўцаў заціскаюць з коштамі на прадукцыю? Пасля таго, як бізнесоўцаў ён назваў «хітрымі, ненадзейнымі людзьмі», стала зразумела, што ратаванне ў эканоміцы ён бачыць у крэдытах і зацягванні паясоў у простага народу. Чыноўнікаў і наогул бюджэтнікаў ён будзе падтрымліваць да апошняга, даючы хоць мізэрныя надбаўкі, прэміі ды гэтак далей. Але для інвестараў ягоная прамова проста правальная. Бо ён і надалей будзе працягваць кантраляваць бізнес, рэгуляваць гэтыя працэсы праз прызму планавай эканомікі, палітычнага і эканамічнага пераследу. Чаго толькі вартая ягоная фраза: «Дапаможа МВФ – дзякуй, не дапаможа – гэта толькі палітычны матыў». То бок сур’ёзных структурных рэформаў, арыентаваныя на эфектыўнасць эканомікі, чакаць не выпадае», – падсумавала Ірына Урбан.

belsat.eu
Просмотров: 376 | Добавил: irina | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Июнь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Вверх
    Личный сайт © 2017 Конструктор сайтов - uCoz